Памежслужба Латвіі: З беларускага боку рэжуць і ломяць агароджу на мяжы
19 гадоў таму
Латвійскія пагранічнікі чакаюць, што з набліжэннем лета рызыкі нелегальнай міграцыі на граніцы з Беларуссю ўзрастуць.
Таксама адзначаецца, што беларускія службы рэжуць і псуюць агароджу на мяжы, «каб выштурхнуць нелегалаў у Латвію». Пра гэта агенцтву LЕТА заявіў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы (ДПА) Гунтыс Пуятс, паведамляе Delfi.
Гунтыс Пуятс адзначыў, што сітуацыя на мяжы Латвіі і Беларусі для іх службы цяпер застаецца напружанай, а з набліжэннем лета рызыкі, хутчэй за ўсё, узрастуць: у больш цёплых варунках надвор’я можна даўжэй заставацца на адкрытым паветры, і перасячы мяжу становіцца лягчэй.