Памідораў, Стыльскі і Dzieciuki: святочны канцэрт да Дня Волі ў Варшаве
26 сакавіка беларускія музыкі запрашаюць на вялікі святочны канцэрт, прысвечаны Дню Волі.

Дата і час: 26 сакавіка, 19.00 (час мясцовы)
Месца: Beer Station Centrum, ul. Lwowska 17, Варшава
Для вас зайграюць:
- Аляксандр Памідораў
- Юрый Стыльскі (Дай Дарогу)
- Алесь Дзянісаў (Dzieciuki)
- Botanic Project
Квіткі: 30 зл — па папярэдняй рэгістрацыі. 40 зл — у дзень канцэрта. Аплата на ўваходзе гатоўкай.
Будзе збор у падтрымку Украіны!
