Паміж Беларуссю і Літвой з’явіцца пункт памежнага кантролю на рацэ



Паміж Беларуссю і Літвой з’явіцца пункт памежнага кантролю на рацэ. З наступнага сезону на байдарках, каноэ, невялікіх катэрах або прагулачных суднах беларусы змогуць бесперашкодна хадзіць у Літву.

Пра гэта піша партал DELFI са спасылкай на газету Lietuvos zinios.

Для тых, хто вандруе па Нёмане сродкамі воднага транспарту абсталяваны сезонны пункт рачнога памежнага кантролю Швян-дуб-рэ. Адкрыць пункт пагранічнага кантролю намячаецца ў канцы лістапада. Чакаецца, што гэты крок прастымулюе турызм – літоўскія турысты змогуць на суднах хадзіць у Гародню, а беларусы – у Друскенікі.