Памяць пра Халакост у Беластоку
Намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі ўсклаў вянок на месцы былой сінагогі.
Цяпер там знаходзіцца так званы помнік Вялікай Сінагогі:
– 27-га студзеня – гэта Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту, які адзначаецца ў сувязі з вызваленнем канцлагера Аўшвіц-Біркенаў. Мы памятаем пра гэтую дату таксама таму, што ў міжваенным Беластоку, які быў шматканфесійным і шматкультурным, жыло шмат габрэяў. Шмат з іх загінула падчас Другой сусветнай вайны ў нацысцкіх канцлагерах.
У многіх краінах свету 27 студзеня, напярэдадні ці пасля гэтай даты, праходзяць Дні памяці ахвяраў Халакосту. Згодна сучаснай тэрміналогіі ў вузкім сэнсе Халакост – сістэматычны і масавы пераслед ды знішчэнне габрэяў у 1933-1945 гадах.
Беларускае Радыё Рацыя