Памёр футбольны трэнер Гжэгаш Шэршэновіч



Памёр Гжэгаш Шэршэновіч – былы гулец і трэнер беластоцкай „Ягелоніі”. Паходзіў з Белавежы і з гэтай прычыны меў прыдомак Зубр.

Папулярнасць у футбольным асяродку Польшчы Гжэгаш Шэршэновіч здабыў у 1980-ых гадах, калі як трэнер уратаваў ад вылету з экстракласы ў ніжэйшы дывізіён каманду „Заглембе” (Люблін). А з пазнаньскім „Лехам” ён выйграў Кубак Польшчы.

У 1992 годзе з „Ягелоніяй” Гжэгаш Шэршэновіч выйшаў у экстракласу, потым працаваў як трэнер у рэгіянальным футболе. Трэніраваў у ліку іншых клубы „Спарта” (Аўгустаў) і „Вігры” (Сувалкі). Усё яго  жыццё было прысвечана футболу. Як футбаліст у маладосці граў за беластоцкую „Ягелонію”, „Мазуру” (Элк), „Броні” (Радам).

Гжэгашу Шэршэновічу было 75 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя