Памёр падляшскі паэт Багдан Дудко (абноўлена)
Багдан Дудко – паэт, журналіст і аніматар культуры. Нарадзіўся ў 1968 годзе ў Беластоку, сваё дзяцінства правёў у Цісоўцы. Памёр 23 чэрвеня ва ўзросце 52 гадоў.
Закончыў польскую філалогію і на працягу 20 гадоў быў рэдактарам літаратурна-мастацкага часопіса „Kartki”, на старонках якога шмат месца адводзіў беларускай літаратуры. Жыў у вёсцы Цісоўка, карыстаўся ў побыце і ў літаратурных творах таксама беларускай мовай. Прапануем архіўны запіс размовы з Багданам Дудко:
– Я нарадзіўся ў Беластоку, але ўсё сваё дзяцінства і маладосць правёў у Цісоўцы – гэта такая вёска на самым паграніччы польска-беларускім, два кіламетры ад граніцы. Мой тата, мая мама – з Цісоўкі, дзяды таксама. З маёй мамай ніколі не гаварыў па-польску. Я не даў бы рады з тымі бабушкамі, што яшчэ сядзяць дзесьці на лавачках, гаварыць на іншай мове.
Богдан Дудко – лаўрэат некалькіх літаратурных конкурсаў, у тым ліку пераможца ў Агульнапольскім конкурсе „Дэбют”, арганізаваным тыднёвікам „Ніва”. Апублікаваў кнігу „40 і 4 вершы пра каханне” і кніжку для дзяцей „Ваўчок-маўчок”.
Зборнік „Даліна з-над Нарвы і Свіслачы” на беларускую мову пераклала вядомая беларуская паэтка Міра Лукша. „Даліна з-над Нарвы і Свіслачы” – гэта вершы пра малую радзіму.
„З адыходам Багдана Дудко, завяршаецца пэўная эпоха і надзея, што выхад літаратурна-мастацкага часопіса „Kartki” будзе адноўлены, кажа пісьменніца, журналістка Тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва” Ганна Кандрацюк-Свярубская:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота biblioteka.hajnowka.pl