Памёр прафесар Анатоль Адзіевіч



У веку 75 гадоў памёр грамадскі дзеяч, сузаснавальнік і шматгадовы старшыня Культурніцкага аб’яднання “РУСЬ”, прафесар універсітэту ў Беластоку Анатоль Адзіевіч.

Матэматык-фізік, адзначаны шматлікімі ўзнагародамі у тым ліку Залатым медалём міністра культуры Польшчы за выратаванне помнікаў архітэктуры. Звыш сарака гадоў таму разам з групай сяброў пачаў акцыю ратавання паміраючай традыцыйнай вясковай забудовы з раёнаў, населеных праваслаўным насельніцтвам. Нарадзілася ідэя пабудаваць скансэн падляшскай вёскі у раёне былой вёскі Крапіўнік у Белавежы.

Прафесар Анатоль Адзіевіч памёр 18 красавіка ў Белавежы, на тэрыторыі пабудаванага з ягонай ініцыятывы скансэну. Паніхіда пачнецца сёння а 18-й гадзіне ў царкве ў ягонай роднай Орлі.

Беларускае Радыё Рацыя