Панарама беларускай культуры ў Варшаве
У Варшаве праходзіць Панарама беларускай культуры. Першы дзень мерапрыемства быў прысвечаны кампазітару Станіславу Манюшку, які нарадзіўся 200 гадоў таму і з’яўляецца постаццю важнай як для палякаў, так і беларусаў.
Мерапрыемства мае прыблізіць беларускую культуры палякам і паказаць узаемасувязі нашых культур, – кажа Вольга Трацяк, загадчыца кафедры беларусістыкі Варшаўскага унівэрсітэта.
– Яшчэ жывуць нейкія стэрэатыпы, і я спадзяюся, што наш фестываль прычыняецца да таго, што нашая культура вельмі багатая і цудоўная, і варта дакрануцца да гэтай культуры, якая вельмі падобная да польскай культуры. Мы маем супольныя карані, і ўжо варшавяне пачынаюць гэта бачыць, адкрываць, і здзіўляюцца, наколькі нашыя народы блізкія.
У першы дзень удзельнікі маглі пабачыць малюнкі бацькі кампазітара Чэслава ды паспяваць песні Станіслава Манюшкі з Сяргеем Доўгушавам.
– Вёў розныя тэмы на сходах, і адна з такіх важных тэмаў была рамансы Манюшкі. Нас трошкі гэты юбілей заахвоціў яшчэ больш. Запусцілі краўфандынг «Спяваем Манюшку па-беларуску». У розных гарадах правялі такія імпрэзы. І вырашылі такія фанаграмкі запісаць. Кожны можа дадаваць у тэлефон і спяваць Манюшку.
Панараму беларускай культуры ў Варшаве арганізуе кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пры супрацы з Культурным цэнтрам Рэспублікі Беларусь у Варшаве. Сёння адбудуцца чарговыя мерапремствы фестывалю. Імпрэза праходзіць у інстытуце лінгвістыкі Варшаўскага універсітэта па вуліцы Добрай, 55.
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя