Парашэнка: Данбас атрымае адмысловы статус у складзе Украіны
Менскі пратакол не прадугледжвае федэралізацыі або адчужэння ўкраінскіх тэрыторый, заявіў на пасяджэнні ўрада прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, паведамляе ВВС-Украіна. Ён дадаў, што ў пратаколе згадваюцца таксама так званыя «Данецкая» і «Луганская» народныя рэспублікі.
Украінскі кіраўнік адзначыў, што Данецкай і Луганскай абласцям дадуць, згодна з Менскім пратаколам, асаблівы статус. Адпаведны закон унясуць у Вярхоўную Раду на наступным тыдні. Напярэдадні так званы «віцэ-прэм’ер ДНР» Андрэй Пургін заявіў, што сепаратысты імкнуцца да «самавызначэння ў адміністрацыйных межах Данецкай і Луганскай абласцей».
Фота lenta-ua.net
