Парашэнка падпісаў закон аб адмысловым статусе Данбаса



Прэзідэнт Украіны падпісаў Закон «Аб адмысловым  парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей». Асноўная мэта – стварэнне ўмоў для больш хуткай нармалізацыі становішча, аднаўленне правапарадку, канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, стварэнне ўмоў для вяртання жыхароў з вымушана пакінутым месцаў сталага пражывання, аднаўленне жыццядзейнасці ў населеных пунктах і развіцця гэтых тэрыторый.

Адмысловы парадак на названых тэрыторыях уводзіцца законам часова, на тры гады, з дня пачатку дзеяння. Заканадаўства Украіны ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей на перыяд дзеяння асаблівага парадку мясцовага самакіравання дзейнічае з улікам асаблівасцяў, вызначаных гэтым дакументам.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters