Парашэнка падпісаў закон аб забароне савецкай сімволікі



Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў чатыры законы, у прыватнасці „Аб асуджэнні камуністычнага і нацысцкага таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі”. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўкраінсакага кіраўніка.

Акрамя таго, былі падпісаны законы „Аб доступе да архіваў рэпрэсіўных органаў камуністычнага таталітарнага рэжыму”, „Аб увекавечанні перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне” і „Аб прававым статусе і памяці змагароў за незалежнасць Украіны ў дваццатым стагоддзі”.

Дакументамі забараняецца савецкая сімволіка, асуджаецца камуністычны рэжым, адкрываюцца архівы савецкіх спецслужбаў і прызнаюцца барацьбітамі за незалежнасць Украіны Украінская паўстанчая армія і іншыя арганізацыі.Гэтыя законы былі прынятыя народнымі дэпутатамі на паседжанні Вярхоўнай Рады 9-га красавіка большасцю галасоў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота прэс-службы презідэнта Украіны