Парашэнка пагадзіўся стварыць буферную зону на Данбасе
На Данбасе створаць 30-кіламетровую буферную зону па лініі размежавання. Такое даручэнне Пётр Парашэнка даў трохбаковай кантактнай групе, інфармуе УНІАН.
Пра сваё даручэнне ўкраінскі прэзідэнт заявіў на нарадзе з актывам Луганскай вобласці. Парашэнка прапаноўвае адвесці артылерыю, якая засталася ў гэтай зоне, а таксама танкі і мінамёты, каб зрабіць немагчымымі пастаянныя абстрэлы. Па словах кіраўніка Украіны, гэтая прапанова была прынятая на менскіх перамовах 21-га ліпеня. „І праз некалькі дзён пачнецца адлік часу, з якога пад кантролем АБСЕ будзе адведзена ўсё цяжкое ўзбраенне”, — паведаміў Парашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя