Парашэнка: Пытанне Незалежнасці нікім не можа быць выстаўлена на таргі
„Я паведамлю вам сенсацыйную навіну, ніякага спецыяльнага статусу Данбаса не існуе“. Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, адказваючы на пытанне, ці пойдзе Украіна шляхам Прыднястроўя.
Ён дадаў, што пытанне цэласнасці Украіны проста не абмяркоўваецца:
– Я вам паведамлю сенсацыйную навіну – ніякага Закону пра спецыяльны статус Данбасу не існуе. Гэта выдумкі. Ёсць Закон пра асаблівы рэжым мясцовага самакіравання, бо ніякай цэнтральнай дзяржаўнай функцыі нікому Україна не дэлегуе. Пытанне суверэнітэту, пытанне тэрытарыяльнай цэльнасці, пытанне Незалежнасці нікім і ніколі не можа быць выстаўлена на таргі
«Сёння сітуацыя ў Данецку і Луганску – найцяжэйшая. Наступаюць халады, няма ацяплення, і людзі пачынаюць разумеюць, а навошта мне ўзброеныя людзі на вуліцы, якія не даюць мне выйсці на вуліцу?».
«Ведаеце, што хочуць людзі ў Луганску і Данецку?» – спытаў Парашэнка. — «82 % хочуць міру», – адказаў ён.
Яна Запольская. Беларуская Радыё Рацыя