Парашэнка распавёў, пра што будзе размаўляць з Пуціным
Прэзідэнт Украіны на сустрэчы ў Менску мае намер дамаўляцца пра мір, паколькі „ўвесь свет стаміўся ад вайны”.
Пра гэта ён заявіў журналістам у час рабочай паездкі ў Нікалаеў, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Пятро Парашэнка паведаміў, што 26 жніўня ён разам з „магутнай камандай” у складзе трох высокіх прадстаўнікоў Еўразвяза „едуць у Менск размаўляць пра мір”.
Ён паведаміў, што Украіна „заклікае забраць баевікоў з Украіны”.
Як паведамлялася, 26 жніўня ў Менску пройдзе „сустрэча высокага ўзроўню” паміж Украінай, ЕЗ і „Еўразійскай тройкай”.