Парашэнка: Учора быў першы дзень рэальнага перамір’я
За ўчорашні дзень у зоне АТА не загінуў ні адзін з украінскіх байцоў.
Пра гэта паведамляецца ў Twitter Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.
„Учора быў першы дзень за шмат месяцаў, калі ва Украіны не было ніводнага загінулага”, – напісаў ён.
Прэзідэнт таксама дадаў, што гэта быў першы дзень рэальнага перамір’я.
Вчора був перший день за багато місяців, коли Україна не мала жодного загиблого. Це є перший день реального перемир’я. Слава Україні!
— Петро Порошенко (@poroshenko) 25 сентября 2014
Як паведамляла УНІАН, 19 верасня ўдзельнікі Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны падпісалі Мемарандум аб рэалізацыі пратакола ад 5 верасня, які складаецца з 9 пунктаў.
Сярод іншага, мемарандум прадугледжвае адвод буйнакалібернага ўзбраення на адлегласць не менш 15 км з кожнага боку і рэжым спынення агню.