Парашэнка абвясціў Дзень цішыні на Данбасе
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на нарадзе з кіраўнікамі сілавых ведамстваў вызначыў захады, якія мусяць забяспечыць выкананне Менскіх дамоўленасцяў. Замірэне або Дзень цішыні абвешчаны на 9 снежня, паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
Раней прарасейскія сепаратысты заявілі, што 9-10 снежня пачнецца адвод цяжкай тэхнікі ад лініі сутыкнення.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ria.ru
