Пасажыры з Падляшша будуць ездзіць новымі цягнікамі



Чыгуначная кампанія POLREGIO адрамантавала два старыя цягнікі, якія будуць ездзіць у напрамку Варшавы і Кузніцы Беластоцкай. Кошт рамонту — 13 мільёнаў злотых. Гэта першыя з 17 цягнікоў якія штогод будуць рамантавацца. Цяпер пасажыры змогуць паехаць у больш камфортных умовах чым раней, кажа Яцэк Більскі, сябра ўправы выканаўцы рамонту ZMTK-Мінск Мазавецкі.

Пасажыры атрымаюць пасажырскі салон з кандыцыянерам, камфортнымі фатэлямі, з сістэмай інфармацыі для пасажыраў, з маніторынгам, з wi-fi, з разеткамі, куды можна падключыць ноутбук, ці тэлефон.

Дадаткова, з 10 снежня адкрытая для чыгуначнага руху лінія Беласток –Чаромха. На гэтай трасе ездзяць 4 пары цягнікоў. Час праезду з Беластока ў Чаромху пасля рамонту рэек падоўжыўся на 15 хвілін.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток