Паштоўкі палітвязням з Варшавы



У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве напісалі паштоўкі палітвязням, дзень народзінаў якіх у верасні. А іх 101 чалавек.

Напісаць усім чатыры чалавекі, канешне, не змаглі. Таму прыйшлося браць дамашняе заданне.

„Не хочацца думаць, што так будзе заўсёды,” – кажа каардынатарка ініцыятывы «Напішы паштоўку для палітвязня» Юля Сліўко:

Не ведаю, з чым гэта звязана, можа з тым, што людзі губляюць надзею, але я ўсё ж такі за тое, што мы не можам забыцца пра тых людзей, якія сядзяць там у турмах, хто там застаўся, таму што ў іх, напрыклад, няма выбару, як у нас – пайсці на ініцыятыву і напісаць ліст да палітвязня, альбо пайсці ў кавярню. У іх толькі адзін шлях – сядзець увесь свой тэрмін.

Паводле Юлі Сліўко, мы не маем ні маральнага, ні фізічнага права, каб забываць тых, хто стаў ахвярай дыктатара і пакутуе ў месцах зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя