Пасля Уроцлава Таццяна Грыневіч наведала Кракаў
Перш чым выступіць перад беларусамі Кракава, беларускую спявачку і барда Таццяну Грыневіч Зміцер Раманцоў правёў па мясцінах Кракава, звязаных з беларускай гісторыяй (ён заўжды ладзіць такія экскурсіі для беларусаў).
“Усё жыццё марыла пабываць у Вавелі, дзе пахаваны Адам Міцкевіч і каралі Рэчы Паспалітай, сёння такая нагода адбылася. Праўда, унутр не зайшлі, бо часу бракавала, – прызналася Таццяна Грыневіч. – Але спадзяюся, што ў Кракаў я прыеду яшчэ не раз”.
Пасля знаёмства з Кракавам адбылася цёплая сустрэча з беларусамі. З цікавасцю нашы суайчыннікі слухалі галасы паэтаў з дыска, песні на іх вершы, а потым усе разам гулялі і таньчылі.
Пасля сустрэчы многія беларусы, якія жывуць у Кракаве, прасілі дапаможных матэрыялаў, каб ладзіць такія вечарыны самастойна. І Таццяна ўсе дапаможнікі, якія мела, выслала ў электронным варыянце тым, хто прасіў.
Цяпер спявачка ўпэўнена, што беларусы Кракава будуць таньчыць, ладзіць гульні і размаўляць па-беларуску.
Беларускае Радыё Рацыя, Кракаў