Пасляпленэрная выстава ў Нарве
Пейзажы ды архітэктуру нараўскай гміны бачаныя вачыма 11 мастакоў з Падляшша, Беларусі, Украіны і Літвы можна было пабачыць на пасляпленэрнай выставе ў парку ў цэнтры Нарвы. Цікавінкай былі графікі, якія таксама ствараліся ў час Міжнароднага мастацкага пленэру ў гміне Нарва, які праводзіўся з 4 па 13 ліпеня. “Я першы раз працавала ў гэтым кутку Падляшша” – кажа менская мастачка Ала Шкарадзёнак:
— Вельмі добра было пазнаёміцца з іншымі тэхнікамі, іншымі краінамі, мастакамі. Я працую ў тэхніцы «батык», роспіс па тканіне, але тут акрыл на халстах. Матэрыял вельмі цяжкі і вось я зрабіла: ляціць цэпелін і дзеці нашых пленэршчыкаў ляцяць. Называецца «ваяж», падарожжа. Уражанні ад гэтага пленэру, які тут атрымаўся.
Беларусь прадстаўляла таксама мастачка Марына Канавалава. Некаторыя мастакі стварылі нават па 15 мастацкіх прац. Пленэры адбываліся тут ужо раней, але быў перапынак у некалькі гадоў.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара