„Паспалітае Рушэнне” з’явілася і ў Беластоку
У пятнічнай акцыі „Разам супраць расейскай агрэсіі” ў Беластоку ўдзел ўзялі і беластоцкія прадстаўнікі ініцыятывы „Паспалітае рушэнне” – Беларускай Грэнадэрскай Харугвы горада Беласток.
Пра дзейнасць распавялі ўдзельнікі ініцыятывы, якія ў мэтах бяспекі зрабілі гэта ананімна:
– У Падляшшы самая вялікая беларуская дыяспара ў Польшчы і трэба быць больш актыўнымі ў такія часы.
– Лепш з больш добрай нагоды, чым такая нагода, якая зараз ёсць. Разам святкаваць свае ўласныя перамогі і святы. А не гадавіну ўварвання арды на нашыя землі.
– Я лічу, што мы ў свой час паказалі, што мы годны народ у еўрапейскай сям’і народаў. Перамагчы вось гэтую пуцінскую арду без вольнай Беларусі таксама немагчыма. Нельга нас так крыху адсоўваць з нашых пазіцыяў. Мы заслужылі і пакажам.
„Паспалітага рушэнне” – гэта аб’яднанне беларусаў, якое ўзнікла з мэтай праз вайскова-фізічную, тэарэтычную падрыхтоўку рыхтавацца да вызвалення Беларусі і Украіны ад расейскага ўплыву і агрэсіі.
Калі вы пражываеце ў Беластоку, ці Падляшскім ваяводстве, і жадаеце далучыцца да Беларускай Грэнадэрскай Харугвы пішыце ў афіцыйны чат бот Паспалітага рушэння.
Беларускае Радыё Рацыя