Пасылка жаўнеру палка Каліноўскага
Супрацоўніцы дабрачыннага фонду «Дар лёсу» Леакадзія Коян і Ірына Кашавар, праваабаронца і журналістка «Радыё Рацыя» сабралі і накіравалі пасылку жаўнеру палка Каліноўскага з пазыўным Бача.
У пасылку былі ўкладзены медычныя прэпараты, побытавыя прадметы, тушонка, грэчка, шакаладкі і шмат чаго іншага, кажа Леакадзія Коян:
– Мы сабралі пасылку выдатнаму беларусу, які ваюе ў складзе палка Каліноўскага на тэрыторыі Украіны. Спадзяёмся, ён пераможа і прыедзе да нас у госці. І мы зможам разам папіць гарбату ўжо ў вольнай Беларусі і ў вольнай Украіне.
Ірына Кашавар: Хочам пажадаць моцы духа, здароўя, трывання, верыць у перамогу і перамагаць.
Жаўнер атрымаў пасылку, вельмі ўдзячны жанчынам за ўсё перасланае. Так атрымалася, што гэта яго першая імянная пасылка за паўтара года службы ў палку.
Беларускае Радыё Рацыя