Патрэбная дапамога сямігадовай Юліі Харкевіч з Міхнаўкі
Патрэбная дапамога сямігадовай Юліі Харкевіч з Міхнаўкі ў гміне Нараўка. Фонд “Новая Воля”, які ладзіць майстар-класы працатэрапіі для невылечна хворых, збірае грошы на лячэнне дзяўчынкі.
Юлія ад нараджэння хварэе на рэдкую генетычную хваробу – сіндром Рэтта. Грошы патрэбныя на рэабілітацыю ў гайнаўскім шпіталі і адмысловы пад’ёмнік, кажа віцэ-старшыня фонду “Новая Воля” айцец Яраслаў Шчэрбач:
— Дзяўчынцы 7 гадоў і ў яе сіндром Рэтта: яна не гаворыць, не ходзіць, з ёй няма кантакту. А сям’я вельмі бедная. Трэба купіць пад’ёмнік, каб яе можна было пераносіць, пакласці у ванну, напрыклад.
Фонд “Новая Воля” заклікае ўсіх падаткаплацельшчыкаў перадаць 1 % свайго падатку на дапамогу Юліі Харкевіч. Банкаўскі рахунак і больш падрабязныя звесткі пра тое, як дапамагчы дзяўчынцы можна знайсці на сайце фонду.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток