Паўло Зуб’юк: Структура войска засталася савецкая
„Зараз бачна, што не гледзячы на тое, што ва Украіне хутка год, як новая ўлада, але рэформаў не адбываецца, а бюракратычны штат надалей застаецца вялікім. Улады тлумачаць гэта тым, што ідзе вайна. Таму, заходнія грошы ідуць фактычна на ўтрыманне эканомікі”, – адзначае ўкраінскі журналіст Паўло Зуб’юк:
– Структура войска засталася тая самая – савецкая, якая была. Засталіся тыя самыя генералы, што казаць, калі ва Украіне на дадзены момант генералаў у дзесяць разоў, падаецца больш, чым у Злучаных Штатах. Зразумела, што ў такой сітуацыі казаць пра нейкую эфектыўнасць войскаў вельмі складана. Войска, якое зараз трымаецца – гэта фактычна добраахвотнікі і гэта падтрымка таксама валанцёраў, якія чым могуць забяспечваюць добраахвотнікаў і падтрымліваюць франтавыя часткі.
У гэтай сітуацыі, адзначае Паўло Зуб’юк, патрэбныя не толькі грошы і вайсковая тэхніка, але найперш ціск на ўкраінскія ўлады, каб яна праводзіла рэформы, і падтрымка ў іх правядзенні. На яго думку, проста фінансаваць існую вайсковую і цывільную сістэмы – абсалютна не прадуктыўна.
Беларускае Радыё Рацыя