Паўсотні мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу за апошнія суткі



За апошнія суткі 49 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу, – паведаміла ў Twitter Памежная служба Польшчы. У памежнай службе дадалі, што сёння група з некалькіх іншаземцаў спрабавала сілай фарсіраваць мяжу. Інцыдэнт меў месца ў 5:20 у ваколіцах Мельніка на Падляшшы.

Група з 5-6 чалавек спрабавала перайсці польска-беларускую мяжу. Былі заўважаныя асобы ў беларускай вайсковай форме. У польскіх афіцэраў ляцелі камяні і бярвёны. Іх асляплялі ліхтарыкамі і лазерамі. Траім мігрантам удалося перабрацца на польскі бок, але іх затрымалі і адправілі назад.

Летась польскі бок зафіксаваў амаль 40 тысяч спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. У тым ліку 1 тысячу 700 спроб у снежні.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna