Паўстае інтэрнэт-праект „Беларуская акадэмія”



„Беларуская акадэмія” паўстане па базе некалькіх польскіх вышэйшых навучальных устаноў Польшчы. Вышэйшая школа фінансаў і прадпрымальніцтва ды Вышэйшая школа кадраў і менеджменту будуць партнёрамі „Беларускай акадэміі”.

Амаль усе прадметы маюць выкладацца па-беларуску і ў зручны для студэнта час. Вучоба павінна пачацца з вясны 2021 года. Ужо гатовыя працаваць каля 70-ці выкладчыкаў.

Кажа каардынатар праекта „Беларуская акадэмія” прафесар Святлана Куль-Сяльверстава:

– Мы не абмяжоўваемся толькі тымі, хто жыве ў Беларусі. Няма абмежаванняў, могуць грамадзяне іншых краін таксама. Усе. хто хоча вучыцца па-беларуску, па-расейску, па-ангельску, расейскай трохі менш будзе, у нас усё ж такі беларускае ВНУ. Хто хоча атрымаць дыплом і павысіць свае веды. Зараз ствараем сайт, усё гэта робіцца вельмі хутка, праз два месяцы мы можам пачынаць набор студэнтаў.

Неўзабаве з’явіцца сайт „Беларускай акадэміі”, дзе можна будзе зарэгістравацца. Навучанне прадугледжвае, на пачатак, платную форму. На выхадзе выпускнік атрымае дыплом полькай навучальнай установы, які будзе прызнавацца ў краінах, дзе дзейнічае балонская сістэма.

Навучанне дасць магчымасць атрымаць тытул бакалаўра, а таксама магістра.

Беларускае Радыё Рацыя