Паўстае віртуальны „Беластоцкі беларускі музей”
У Фэйсбуку паўстае віртуальны „Беластоцкі беларускі музей”. Стваральнікам адпаведнай групы з’яўляецца аўтар гістарычна-краязнаўчага праекта „Беларускі Беласток” Аляксей Трубкін.
Віртуальны музей з’яўляецца грамадскай ініцыятывай, якая адкрытая для ўдзелу ўсіх зацікаўленых у вывучэнні культурнай спадчыны беларусаў Беластока і Беласточчыны.
У групе будуць змяшчацца тэматычныя фотаздымкі, нататкі, спасылкі ды іншыя матэрыялы.
Беларускае Радыё Рацыя
