Павал Мажэйка: “Басовішча” – месца сустрэчы цікавых людзей



Гарадзенскі журналіст, вядоўца, кіраўнік Цэнтра гарадскога жыцця Павал Мажэйка ўзгадвае фестываль “Басовішча”, на які ён пачаў едзіць амаль 20 год таму.

– Аматар “Басовішча” па духу напэўна ад самага пачатку “Басоў”. Можа я тады пра гэта толькі чытаў, недзе чуў. Ездзіць пачаў у пачатку 2000-х. І для мяне гэта быў, як не парадаксальна,  не столькі музычны фэст, колькі месца  сустрэч.

Журналіст узгадвае, што на адным з фэстаў ён сустрэўся з сябрамі з 10 краін:

– Зараз год дакладна не скажу, калі мы сабраліся 10-15 чалавек, і фактычна ўсе былі з розных краінаў. Гэта беларусы, якія ў свой час з’ехалі. І “Басовішча” стала месцам, дзе яны раз у год маглі прыехаць і сустрэцца з сябрамі, з якімі калісьці рабілі нейкія цікавыя справы. Таму для мяне “Басовішча” – гэта перш за ўсё месца сустрэчы цікавых людзей.

Традыцыйны, ужо ХХХ фэст „Басовішча” адбудзецца 19-20 ліпеня ў Гарадку пад Беластокам, і, магчыма, ён стане апошнім фэстам, які ладзіць БАС.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота БАЖ