Павал Усаў: „Грамадзянская Платформа” перажывае крызіс ідэй



Палітолаг Павал Усаў, каментуючы прэзідэнцкія выбары ў Польшчы, лічыць, што кепскі вынік Браніслава Камароўскага  ў першым туры выбараў сведчыць пра тое, што польскае грамадства расчаравана “Грамадзянскай Платформай”, якая не выканала сваіх абяцанняў і не пайшла ў кірунку рэфармавання важных сфер эканамічнага і палітычнага жыцця ў рэспубліцы:

– Моцны палітычны штуршок, які адбыўся ў першым туры выбараў, неабходны для мабілізацыі і абнаўлення кадраў, структуры і ідэяў “Грамадзянскай платформы”, бо давер да яе вельмі нізкі. Таксама вельмі нізкі давер да сістэмных арганізацый, нават да сістэмнай апазіцыі, калі 20% набраў пазасістэмны кандыдат Павел Кукіз. Ён з’явіўся выразам агульнага недаверу польскіх грамадзянаў да палітычных працэсаў і палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Польшча.

Нягледзячы на гэта, выбары ў Польшчы паказваюць, як павінна функцыянаваць нармальнае дэмакратычнае грамадства, – дадае Павал Усаў.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Polska Press