Павел Коваль: «Буры» не можа лічыцца польскім героем
Маем ясныя доказы, што збройная дзейнасць Рамуальда Райса “Бурага” была злачынствам, лічыць былы віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Павел Коваль.
1 сакавіка ў Польшчы адзначаць дзень памяці выклятых жаўнераў. Адным з іх з’яўляецца Рамуальд Райс “Буры” – адказны за забойства амаль васьмідзесяці чалавек беларускай нацыянальнасці ў студзені і лютым 1946 года.
Паводле Паўла Коваля, такая асоба як Буры не можа лічыцца польскім героем.
— Калі нехта нават мае вельмі добрую гісторыю як жаўнер і афіцэр, але ў ягонай біяграфіі з’яўляюцца такія элементы, якія можна акрэсліць як генацыд ці іншыя ваенныя злачынствы, дык мне ясна, што яго нельга паказваць як героя, як прыклад паводзінаў, яго нельга выносіць на помнікі.
Як дадае Павел Коваль, дзяржава, якая мае вялікую гісторыю падпольнай барацьбы, змагання Арміі Краёвай, не павінна маўчаць і пра сітуацыі, дзе дайшло да злачынстваў.
— Пытаннем гонару сучаснай дзяржавы, незалежна ад нацыянальнага кантэксту, асудзіць кожнае дзеянне, якое можна акрэсліць як ваеннае злачынства, бо гэта пытанне нашай верагоднасці, нашай легітымізацыі на міжнароднай арэне.
Ужо заўтра марш у гонар Бурага пройдзе ў Гайнаўцы. А вось а 12-й гадзіне пры помніку ахвяр вайны і рэпрэсій у скверы Васілеўскага малітвай і хвілінай цішыні жыхары Гайнаўкі ўшануюць ахвяр Бурага.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле:
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя