Павел Коваль: У мігранцкага крызісу можа быць шмат мэтаў



На ўсходніх межах Еўразвязу – надалей праблема з мігрантамі. Найбольшы розгалас атрымала сітуацыя каля вёскі Уснар на Падляшшы, дзе на мяжы “застрагла” група з трох дзясяткаў чалавек. Яны спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу, але не атрымалася, і цяпер жывуць непасрэдна на граніцы.

Польскі палітык, дэпутат Сейму Павел Коваль каментуе сітуацыю ў размове з Янай Запольскай:

РР: Знаходзімся блізка граніцы, дзе цяпер разгортваюцца падзеі, звязаныя, як мы ўжо называем, з мігранцкім крызісам. Ці ён сапраўды інспіраваны, як вы лічыце, Аляксандрам Лукашэнкам? І ў такім выпадку, з якой мэтай, бо цяжка яе прасачыць?

Павел Коваль: Думаю, сітуацыя спрыяльная для інтэрпрэтацыі. Напэўна Лукашэнка адказвае за тое, што тут з’яўляюцца гэтыя людзі з польскага боку. Відавочна робіцца, каб паказаць, што гэта ёсць дадатковы інструмент націску з боку Лукашэнкі. Хоча паказаць, што гэты інструмент ён можа ужыць, каб змусіць Еўразвяз, або Польшчу да палітычнага дыялогу. Таксама гэта інструмент, які можа пагражаць польскім уладам. Гэта інструмент, які можа ўплываць на ўнутраную дыскусію ў Польшчы адносна мігрантаў. Так што, я думаю, мэтаў, якія ён можа тут паставіць, сапраўды шмат.

Цалкам размова:

Варта дадаць, што Еўразвяз наўпрост абвінавачвае рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў наўмысным стварэнні мігранцкага крызісу. Пераважна ў Еўразвяз хочуць трапіць грамадзяне Ірака і Афганістана.

Размаўляла Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ru.espreso.tv