Павел Латушка: Беларуская дыяспара – гэта трэцяя сіла



Кіраўнік НАУ падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы з супольнасцю беларускіх дыяспар „Беларусы Замежжа”, на якой ён учора прысутнічаў разам са Святланай Ціханоўскай.

«Дыяспара беларуская – гэта з’ява, гэта, калі хочаце, трэцяя сіла, гэта самаахвярныя і самаадданыя людзі. Яны столькі зрабілі для Новай дэмакратычнай Беларусі і яшчэ столькі зробяць. Гэта не зразумеў рэжым і ніколі не зразумее: чаму ж так беларусы аб’яднаны і ў Беларусі, і па-за межамі Бацькаўшчыны?

Дзякуй усім беларусам замежжа за тое, што вы зрабілі і робіце:

–  дапамога бежанцам і рэпрэсаваным;

– матэрыяльная дапамога стачкамам i не толькi;

– прасоўванне навiнаў пра Беларусь у краiнах свету;

– шматлiкiя акцыi ў падрымку беларускага народу;

– прасоўванне «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі»;

– перанос чэмпiянату свету па хакеi з Беларусi;

– стварэнне Народных амбасадаў;

– праца з еўрааблігацыямі Беларусi;

– i яшчэ шмат-шмат чаго, каб наблiзiць Беларусь да сапраўднай свабоды.

Я проста ганаруся вамі як беларус, ганаруся тым, што пазнаў столькі шчырых, неабыякавых сяброў. Дзякуй вам!» —напісаў Павел Латушка.