Павел Латушка сустрэўся з беларускай дыяспарай у Беластоку
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Беластоку.

Палітык прадставіў сваё бачанне сітуацыі, якая склалася ўнутры і вакол Беларусі, а таксама падзяліўся апошнімі вынікамі працы кіравання.
– Вельмі важна пачуць, што думаюць беларусы, якія вымушаныя знаходзіцца за мяжой. Галоўнае, што я пачуў, што мы можам зрабіць. І гэта самае галоўнае, бо калі ўключаюцца людзі, беларусы, грамадзяне нашай краіны, то і сіла прабіцця ўзрастае шматкроць. Нават нягледзячы на тое, што такая цяжкая сітуацыя, нават нягледзячы, што такая жудасць у нашай краіне. Але толькі разам! Бо мы кажам сёння, што фактычна пад пагрозай існаванне нашай дзяржавы. Лукашэнка прадае суверэнітэт, ён кажа расейцам – вы павінны абараняць нашу тэрыторыю як сваю. Ён перадае ўжо нашу зямлю. Але хто можа быць гарантам незалежнасці ў Беларусі? Толькі беларусы, толькі беларускі народ.
Таксама Павел Латушка адказаў на вялікую колькасць пытанняў ад прысутных, якімі была перапоўненая вялікая зала беларускага хаба „Новая зямля”, дзе адбывалася сустрэча.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:









Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
