Павел Міцкевіч: Паток беларусаў у Польшчу не зніжаецца



Колькасць беларусаў, якія пераязджаюць у Польшчу, няўхільна павялічваецца. Пры пераездзе ўзнікае шмат пытанняў і праблемаў. Сярод арганізацый, якія дапамагаюць іх вырашыць, – беластоцкі Фонд «Вакно на Усход».

Кажа кіраўнік Фонду Павел Міцкевіч:

– У нас шмат профіляў дзейнасці Фонда, і адным з профіляў з’яўляецца дапамога іншаземцам, якія прыязджаюць у Польшчу, на Падляшша, у Беласток. У нейкі час мы думалі, што гэта паток зменшыцца, але не, гэта не так. Проста змяніліся маршруты ў сувязі з абмежаваннямі ўезда праз памежныя пераходы.

Назапашаны вопыт Фонда дае магчымасць аказваць якасную комплексную дапамогу іншаземцам з легалізацыяй і адаптацыяй у Польшчы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя