Паветраны шар салідарнасці над Беластокам



30-ці метровы бел-чырвона-белы сцяг на паветраным шары ўзняўся над вуліцамі Беластоку. Так знакава Міжнародны дзень Беларускай Салідарнасці быў падтрыманы Беларускай дыяспарай Беластоку, фондам „Беларусь 2020» і гарадскімі ўладамі.

Кажа намеснік мэра горада Беласток Збігнеў Нікітаровіч:

– Гэта змаганне завершыцца перамогай. Ніхто ў вольным свеце не вызнае яго за прэзідэнта Беларусі. Мы з вамі. Мы салідарны. Выпускаем у неба нашае жаданне аб вольнай Беларусі і нашую салідарнасць з вольнай Беларуссю. Дэмакратыя і вольнасць пераможа. Вольная Беларусь пераможа. Жыве Беларусь!

Акрамя гэтага, падчас мерапрыемства адбыўся ланцуг салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі. Агулам удзел у суботняй падзеі прынялі больш за паўсотні чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя