Павільён беларускіх кніг будзе працаваць на Кніжнай выставе ў Беластоку



Павільён беларускіх кніг будзе працаваць на вялікай Кніжнай выставе ў Беластоку 21-23 красавіка. Пра гэта паведамляе выдавецтва «Янушкевіч» на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

„Шмат кніг з Беларусі, амаль усё, што выдаецца па-беларуску за яе межамі”.

Выдавецтва „Янушкевіч” прадставіць у Беластоку тры прэм’еры: Алесь Кудрыцкі „Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада”, Валер Гапееў „Вольнеры. Прадвесце”, „Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў” – пра досвед сталінскага ГУЛагу.

У афіцыйнай праграме выставы будуць два мерапрыемствы з удзелам Уладзіміра Арлова і Алеся Кудрыцкага.

Уваход бясплатны.