Паводле частковых вынікаў на Падляшшы перамагае Права і Справядлівасць



Нацыянальная выбарчая камісія паведамляе пра частковыя  вынікі выбараў з  больш чым васьмі выбарчых акругаў.

Фота: samorzad.pap.pl

Паводле дадзеных апублікаваных на старонцы польскага ЦВК у выбарчай акрузе №24 у Сойм са 153-х выбарчых участкаў з тысячы шасцідзесяці шасці. Значыць паводле дадзеных з амаль 14% выбарчых участкаў – на Падляшшы перамагае „Права і Справядлівасць”, набраўшы больш за 48% галасоў.  

На другім месцы апынулася кааліцыя „Трэці шлях” – за яе на дадзены момант прагаласавала амаль 18%, на трэцім месцы апынулася тут „Грамадзянская кааліцыя” за якую прагаласавалі амаль 17%. За „Канфедэрацыю” прагаласавалі амаль 10% выбаршчыкаў з Падляшша.

Гэта вынікі з амаль 14% выбарчых участкаў з Падляшша.