Павятовае ўпраўленне паліцыі ў Гайнаўцы атрымала свой штандар



Праваахоўнікі з павятовых упраўленняў паліцыі ў Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім, Сямятычах і Высокім Мазавецкім адзначылі Свята паліцыі.

У мерапрыемстве ўзяў удзел віцэ-міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яраслаў Зялінскі, які перадаў гайнаўскім паліцыянтам штандар, зазначыўшы, што “гэта ўзнагарода за добрую працу”:

– Штандар – гэта важны сімвал, гэта найвышэйшае прызнанне  павагі і гонару. Калі камендатура атрымоўвае штандар, яна мусіць паказаць добрыя вынікі сваёй працы. І няма такога ўпраўлення, якое б не было годнае свайго штандару, бо ўся польская паліцыя працуе добра.

Урачыстасці прайшлі ў Гайнаўцы, а Свята паліцыі адзначаецца ў Польшчы 24 ліпеня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка