ПАЗ з Менску прыехаў на варшаўскую „Ноч музеяў”



Мінулі выходныя, мінула і „Ноч музеяў”. У Варшаве сярод сотняў выставаў ды ініцыятываў былі і беларусы – і не толькі сярод наведнікаў.

Гэтак клуб аматараў рэтратранспарту “Наша Перамога”, што дзейнічае пры менскім касцёле святога Роха, прывёз у Варшаву стары аўтобус ПАЗ мадэлі 50-ых гадоў. Некалькі гадзінаў варшавяне мелі магчымасць ездзіць па цэнтральных вуліцах гораду старым транспартам. Падрабязней распавядае Францішак Цярэшка з клубу “Наша перамога”:

– Нас запрасіла мэрыя, таксама запрашала Кіраўніцтва гарадскога варшаўскага транспарту. Гэта была такая навіна, такая цікавостка, нешта зусім іншае, нешта зусім адрознае. Да гэтага яны спрабавалі наладзіць адносіны з нашым берасцейскім кіраўніцтвам, але ўдалося менавіта з нашым прыватным музеем. Таму, што мы адкрытыя да супрацоўніцтва і заўсёды гатовыя прадставіць нашу краіну і нашу тэхніку ў іншай краіне.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Клуб “Наша перамога” налічвае каля 50 адзінак рэтратэхнікі. Сябры арганізацыі ставяць за мэту як аб’яднанне аматараў старога транспарту, а таксама яго ахову.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя