Пажар па вуліцы Алея Пілсудскага ў Беластоку



Пажарныя затушылі пажар, які ўспыхнуў у адной з кватэр у шматпавярховым блоку па вуліцы Алея Пілсудскага, 2 у Беластоку.

 

На месца прыехалі некалькі пажарных машын і машына хуткай дапамогі, плошча вакол будынка ачэплена паліцыяй.

Кажа прэс-сакратар Падляшскага ваяводскага каменданта службы пажарнай Марцін Яноўскі:

– Мелі мы паведамленне пра пажар на 4-ым паверсе шматсямейным будынку. Правялікі эвакуацыю жыхароў цэлага пад’езда. На аб’екце працягваюцца ратавальныя працы.

Інфармацыі аб чалавечых ахвярах ратавальнікі пакуль не паведамляюць. Высвятляецца прычына ўзгарання.

[Not a valid template]

Фота Антона Разумоўскага