Пажар у Баброўскім нацыянальным парку амаль спынены
На месцы працуюць лакальныя адзінкі пажарнікаў, што правяраюць сітуацыю ды сочаць за новымі крыніцамі агню.
Здымаюцца пажарныя аддзяленні, што прыбылі на месца амаль з усёй Польшчы.
Кажа прэс-сакратар Падляшскіх пажарнікаў Тамаш Герасімюк:
– Самалёты, верталёты ды астатнія адасланыя, якія непатрэбныя для справы. І паволі мы будзем праводзіць астатніх. Пачынаем гэта не вельмі хутка, бо трэба сачыць тут за сітуацыяй.
Паводлe навейшых падлікаў, у Баброўскім нацыянальным паркy згарэла пяць тысяч трыста гектараў лугоў ды лесу.
У пажары загінулі сотні малых жывёлаў, але ацэньваць страты яшчэ надта рана.
Беларускае Радыё Рацыя