Пажар у Бебжаньскім нацыянальным парку



У Бебжаньскім нацыянальным парку на Падляшшы тушаць пажар. Пажарная аперацыя працягваецца з раніцы. Леснікі дапамагаюць пажарным і работнікам парка.

Паводле аператыўнай інфармацыі, прадстаўленай пажарнымі, агонь ахапіў каля 500 гектараў тэрыторыі нацыянальнага парку. 40 адзінак Дзяржаўнай пажарнай службы ўдзельнічаюць у акцыі, 3 самалёты прыстасаваныя для тушэння пажараў. Кожны самалёт змяшчае 1800 літраў вады.

Да аперацыі па тушэнні пажара таксама далучыліся дзве патрульныя і пажарныя машыны Аўгустоўскай і Кнышынскай лясных інспекцый.

Раніцай мястэчку Капыцькова, размешчаным прыкладна ў 30 км на поўдзень ад Аўгустава, пагражаў пажар. Аднак падвойны скід вады з самалётаў лакалізаваў агонь і дазволіў пажарным патушыць пажар.

З пачатку 2020 года па 17 красавіка па ўсёй Польшчы выбухнулі 2247 лясных пажараў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота wspolczesna.pl