Пажараў у чарнобыльскай зоне цяпер няма



Пажараў у чарнобыльскай зоне цяпер няма. Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны паведаміла, што па стане на раніцу 28 сакавіка пажары ў чарнобыльскай зоне адчужэння не зафіксаваныя.

Украінскія ратавальнікі адзначылі, што шэраг СМІ апублікавалі ілжывую інфармацыю пра нібыта маштабныя пажары ў чарнобыльскай зоне адчужэння, і заклікалі не распаўсюджваць неправераную інфармацыю ды сачыць за паведамленнямі толькі ў афіцыйных крыніцах.

Беларускае Радыё Рацыя