Пажарныя з Бельскага павета правялі трэніроўку
Дабраахвотныя пажарныя каманды з вёсак Пасынкі, Парцэва, Плёскі, Кнарозы і Галады супольна з пажарнымі з камендантуры Дзяржаўнай пажарнай службы ў Бельску–Падляшскім правялі трэніроўку.
Пажарныя атрымалі заданне выратаваць ад агню царкву Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў Пасынках. Кажа старшыня дабраахвотнікаў з Парцава Валянцін Галушэўскі:
– Мы ўвесь час просім, каб нас запрашалі на вучэнні. Тэорыя – тэорыяй, а вось практычная падрыхтоўка нам вельмі патрэбная. Калі нас выклікаюць на пажар ці іншае здарэнне, мы павінны прафесійна дзейнічаць. А для гэтага ўвесь час трэба вучыцца.
23 гады таму ў царкве ў Пасынках адбыўся пажар. Дзякуючы, перш за ўсё, мясцовым пажарным-дабраахвотнікам царкву выратавалі ад агню.
Пасля імітацыі пажара пажарныя прымалі ўдзел у імітацыі аўтааварыі.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара