Пажары лепш папярэджваць



Няспраўная электраправодка, сажа ў дымаходах, неасцярожнасць – гэта, паводле каменданта Добраахвотнай пажарнай дружыны ў Орлі Міраслава Баллы, самыя частыя прычыны пажараў. Зараз пачынаецца зімовы перыяд – вельмі небяспечны, бо людзі, каб абаграваць свае хаты карыстаюцца ўсім, – дабаўляе пажарнік:

– Трэба звярнуць увагу перадусім на дымаходы, мы аказаліся ў сітуацыі, калі ніхто не кантралюе стан дымаходаў, вентыляцыйных і электрычных сістэм. Ніхто гэтага не кантралюе. Калі недзе ўзнікае пажар, то тое нібыта нікога не датычыць. Але гэта датычыць нас усіх.

Толькі цягам апошніх дзён згарэў дом у Орлі , тыдзень таму ў пажары дома ў гміне Дзядковіцы загінуў 36-гадовы мужчына.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя