Пажары на мяжы з Польшчай



Польскія памежнікі распавялі пра тое, як не маглі датэлефанавацца да беларускіх калегаў, каб папярэдзіць пра лясны пажар на беларускім баку мяжы.

Польшча мяжа

Здарэнне адбылося ў нядзелю, інфармуе Эўрарадыё. Польскія памежнікі на Аўгустоўшчыне заўважылі ўзгаранне ў РБ і пачалі тэлефанаваць. Але паўгадзіны ніхто не браў слухаўку, а агонь распаўсюджваўся. На польскім баку адпаведныя службы ўжо падрыхтаваліся да барацьбы з пажарам, калі б ён перакінуўся праз мяжу. Беларусы з’явіліся на месцы ўзгарання толькі праз гадзіну, і ліквідавалі яго. У панядзелак раніцай у тым жа месцы зноў узнік пажар. І зноў польскія памежнікі тэлефанавалі беларусам, а тыя не адказвалі. Ліквідацыя пажару на беларускім баку мяжы зноў пачалася толькі праз гадзіну. Польскія памежнікі адзначаюць, што падобныя выпадкі, калі яны заўважалі лясныя пажары на беларускім баку мяжы, не першыя. Яны мяркуюць, што да іх узнікнення могуць мець дачыненне мігранты, якіх «беларускія службы накіроўваюць у раён польска-беларускай мяжы».