Пейзаж вачыма трох мастакоў



Данель Грамацкі з Польшчы, Яніс Пліўда з Латвіі і Валенцінас Варнас з Літвы мастацкія працы гэтых трох мастакоў склалі выставу, якую ўжо можна глядзець у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Спалучае нас пейзаж і зачараванне колерам,” – кажа адзін з суаўтараў выставы Данель Грамацкі:

– Аб’ядноўвае нас любоў да традыцыйнага пленернага малявання. То бок стварэнне прац з чыстай натуры. Мы ўтрох малюем толькі з прыроды, з натуры. Выходзім з мальбертамі ў поле, да ракі, у лес – і малюем тое, што бачым.

Выстава будзе працаваць да 30 верасня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара