Перайменаваць вуліцу Лупашкі – у вуліцу 100-годдзя правоў жанчын



Перайменаваць вуліцу маёра Зыгмунта Шэндзеляжа “Лупашкі”  ў 100-годдзя правоў жанчын – з такой ініцыятывай, прымеркаванай да Міжнароднага дня жанчын, выступілі сёння актывісткі Агульнапольскага страйку жанчын ў Беластоку.

У карысць ініцыятывы сабрана звыш 400 подпісаў, з якіх больш за сотню – у ваколіцах цяперашняй вуліцы Лупашкі.

Лічым, што перайменаванне вуліцы Лупашкі  ляжыць у інтарэсах усіх жыхароў Беластока, – кажа актывістка страйку жанчын Малгажата Лінкевіч:

– Змена назвы вуліцы Зыгмунта Шэндзеляжа, псеўданім “Лупашка”, на 100-годдзя праў жанчын. У студзені мінула 100 гадоў з моманту, калі адбыліся першыя ў ізноў адроджанай Польшчы парламенцкія выбары, у якіх упершыню палякі і полькі ўзялі ўдзел на роўных правах. Лічым, што гэтая падзея годная ўшанавання ў публічнай прасторы.

Гэта першая лакальная  ініцыятыва агульнапольскага  страйку  жанчын у  Беластоку. Сёння яны склалі заяву да радных горада. Згодна з законам, Рада горада павінна даць адказ актывісткам цягам 30 дзён.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота poranny.pl