Перамяшчэнне мошчаў святога Спірыдона па Падляшшы
Цяпер мошчы знаходзяцца ў Бельску Падляшскім, у царкве Успення Божай Маці.
“Святы Спірыдон – гэта той святый, які вельмі ахвотна дапамагае кожнаму, хто прыходзіць да яго з малітвай,” – сказаў епіскап Абель:
– Дзівосныя цуды невычэрпнай ласкі святога Спірыдона ўзбагацяць і ўсіх вас, якія з верай, надзеяй і спадзевам ідуць да гэтай дабрадзейнай святыні.
Сустрэча мошчаў прайшла ў бельскай царкве Святога Міхаіла Арханёла. Пасля акафісту перад мошчамі святога вуліцамі горада ўсе прайшлі з хросным ходам у царкву Успення Божай Маці. Сёння мошчы адпраўляюцца ў Зверкі, пасля а 20 гадзіне прыбудуць у Сабор Святога Мікалая ў Беластоку.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
