Перашкоды ў руху на памежным пераходзе ў Баброўніках
У сувязі з тым, што на аўторак, 17 кастрычніка, запланаваная замена дарожнага пакрыцця на аўтадарожным пункце пропуску на польска-беларускай мяжы ў Баброўніках, выезд з Польшчы будзе істотна ўскладнены.
У першай палове дня выезд легкавых аўто ўвогуле будзе спынены прыкладна на дзве гадзіны, а грузавых – на чатыры гадзіны.
Беларускае Радыё Рацыя